BE RU EN

Нямеччына ўзмацняе ахову аэрапортаў і вакзалаў

  • 25.07.2016, 18:37

У Нямеччыне будуць ўзмоцненыя захады бяспекі на межах, а таксама ў аэрапортах і на вакзалах.

Адпаведны загад паступіў з боку Міністэрства ўнутраных спраў ФРГ, паведамляе БелТА.

Са слоў кіраўніка МУС Нямеччыны Томаса дэ Мэзьера, узмацненне захадаў бяспекі на транспартных вузлах і на межах звязанае з нядаўнімі падзеямі ў Мюнхене і Ансбахе.

22 ліпеня ў Мюнхене 18-гадовы грамадзянін Нямеччыны іранскага паходжання распачаў страляніну на тэрыторыі гандлёвага цэнтра. Ён забіў 10 і параніў 35 чалавек, пасля чаго застрэліўся на вачах паліцыі. Матывы злачынства невядомыя, аднак паведамляецца, што ў стралка былі праблемы з псіхікай.

Уночы 25 ліпеня ў баварскім Ансбахе 27-гадовы сірыец зладзіў выбух. Сам экстрэміст загінуў. Раны атрымалі 15 чалавек. Высветлена, што выбух быў тэрарыстычнай атакай і меў ісламісцкага падтэкст.

Апошнія навіны