BE RU EN

Пахаваць Шарамета ў Менску змаглі толькі пасля званка Парашэнкі да Лукашэнкі?

  • 25.07.2016, 16:23

Праз тое, што Лукашэнка пазбавіў журналіста грамадзянства, у сваякоў загінулага ўзніклі праблемы з арганізацыяй пахавання ў Менску.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charte97.org паведаміў намеснік старшыні Партыі народнай свабоды (ПАРНАС) Ілля Яшын.

Паводле ягоных слоў, родныя Паўла Шарамета сутыкнуліся з цяжкасцямі падчас арганізацыі пахавання ў Менску.

- Наколькі я ведаю, былі вялікія складанасці ў арганізацыі пахавання. Шарамет быў пазбаўлены ў свой час беларускага грамадзянства, і толькі пасля ўмяшання прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, ягонай тэлефоннай размовы з Лукашэнкам, беларускія ўлады пайшлі на сустрэчу і далі магчымасць сваякам арганізаваць месца на могілках і пахаваць Паўла побач з магілай бацькі, - распавёў Ілля Яшын.

Апошнія навіны