Уладальнікаў аграсядзіб абавязалі паведамляць пра гасцей-іншаземцах цягам трох гадзін
- 25.07.2016, 16:17
З 1 кастрычніка 2017 года змяняецца да трох гадзін тэрмін, цягам якога ўладальнікі аграсядзіб абавязаныя інфармаваць міліцыю пра замежных гасцей.
25 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь аб пытаннях вымушанай міграцыі", - паведамляе прэс-служба правадыра.
Згодна з законам, з 1 кастрычніка 2017 года змяняецца да трох гадзін тэрмін, цягам якога ўладальнікі аграсядзіб абавязаныя інфармаваць органы ўнутраных спраў аб замежных гасцях.
"Гэта накіравана на гарантаванне нацыянальнай бяспекі і выяўленне асоб, якім забаронены ўезд у Беларусь, а таксама тых, хто знаходзіцца ў міжнародным вышуку", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
На гэты момант уладальнікі аграэкасядзіб Беларусі павінны праінфармаваць праваахоўныя органы аб прыездзе замежных гасцей цягам дня.