BE RU EN

Нерухомасць у Менску імкліва даражэе

  • 25.07.2016, 14:46

Прадаўцы жылля чацвёрты тыдзень запар падвышаюць кошты, прычым тэмпы росту нарастаюць.

Паводле звестак партала realt.by, сярэдні кошт прапановы квадратнага метра жылля ў Менску складае $1187. За тыдзень кошт ўзрос на 0,5%. Папярэдні раз такімі высокімі тэмпамі нерухомасць даражэла ў 2013 годзе.

Ці адбыўся на рынку нерухомасці пераварот? Відавочна, так. У канцы чэрвеня кошт прапановы квадратнага метра апусціўся да $1170 (гэта быў гадавы мінімум). І з таго часу штотыдзень узрастае, прычым усё хутчэй і хутчэй - +0,2%, +0,3%, +0,4%, +0,5%.

Кошт рэальных угод таксама павялічваецца, прычым пачынаючы з красавіка. Паводле стану на чэрвень кватэры купляліся за $1105 за квадратны метр.

Апошнія навіны