BE RU EN

Warming размаляваў самалёт для «Белавіі»

  • 25.07.2016, 14:33

Беларускі авіяперавознік і кампанія, якая стварыла World of Tanks, пакажуць брэндаваны «танкамі» самалёт.

"Белавія" і Wargaming прэзэнтуюць 29 ліпеня ўнікальны авіялайнэр Boeing 737-300, паведамляе БелТА.

"Адна з самых папулярных гульняў у СНД, створаная ў Беларусі, World of Tanks, і беларуская авіякампанія "Белавія", запускаюць унікальны праект: цалкам брэндаваны звонку авіялайнэр Boeing 737-300. Самалёт будзе выконваць палёты ва ўсіх кірунках авіяперавозніка", - распавялі ў прэс-службе.

Падчас прэзэнтацыі авіялайнера прадстаўнікі "Белавіі" і кампаніі Wargaming пададуць цікавыя драбніцы гэтага ўнікальнага для краін СНД і Еўропы партнёрства, паабяцалі ў прэс-службе.

"Белавія" з'яўляецца найвялікшым авіяперавознікам Беларусі. Цяпер флот кампаніі налічвае 27 паветраных суднаў. "Белавія" ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.

Апошнія навіны