BE RU EN

У Горадні з радзільні збегла жанчына на 9-м месяцы цяжарнасці

  • 25.07.2016, 12:00

Будучую парадзіху, якая павінна знаходзіцца пад медыцынскім наглядам, шукае міліцыя.

Міліцыя шукае 30-гадовую жанчыну, якая больш за суткі таму назад сышла з Гарадзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Вядома, што яна а 4:00 24 ліпеня самавольна пакінула медыцынскую ўстанову. З сабой у пацыенткі было два поліэтыленавыя пакеты з адзеннем.

У момант сыходу жанчына была апранута ў кароткую ружовую сукенку і чорныя туфлі на высокім абцасе, чорныя калготкі.

Жанчына жыве ў Горадні, у дачным кааператыве «Хімік». Яна знаходзіцца на 9-м месяцы цяжарнасці і павінна знаходзіцца пад медыцынскім наглядам.

Апошнія навіны