BE RU EN

Анатоль Лябедзька: Суды самі блытаюцца ў сваіх прысудах

  • 25.07.2016, 11:39

Лідара АГП выклікаюць у аддзел прымусовага выканання, але не памятаюць, па якой дакладна справе.

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікаюць у аддзел прымусовага выканання Цэнтральнага раёна Менска, паведамляе ucpb.org. Падстава - неаплачаны штраф.

«З дасланых матэрыялаў немагчыма зразумець аб якім судовым працэсе ідзе гаворка. За год іх было 15. Мяне запрашаюць у чацвер для разбору, але паралельна ўжо даслалі апавяшчэння аб накладанні арышту на мой аўтамабіль і аўто, якое належыць жонцы. Плюс прыйшла папера аб забароне ўгод, якія тычацца гаража. Падобную аператыўнасць разглядаю выключна як факт ціску. Цяпер я раблю тое, за што мяне 15 раз прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці - актыўна кантактую з людзьмі. Відаць, што гэта выклікае нервовую рэакцыю ўладаў. Пакуль ідзе кампанія да адказнасці яны мяне прыцягнуць не могуць, вось і стараюцца пакалашмаціць нервы, выкарыстоўваючы мінулыя справы. Не думаю, што мяне выб'юць з рабочага графіка. Найбліжэйшыя дні - паездкі па Гомельшчыне. Так што хай шукаюць мяне на Палессі», - заявіў лідар АГП.

Апошнія навіны