BE RU EN

Беларусы здабылі тры ўзнагароды на ЧС у лёгкай атлетыцы

  • 25.07.2016, 10:34

Моладзевы чэмпіянат свету ў лёгкай атлетыцы прайшоў у польскім Быдгашчы.

Да залатога медаля ў бегу на 100 м з бар'ерамі Эльвіры Герман (12,85 сек), другога месца ў дзесяцібор'і Максіма Андралойця (8046 балаў) трэці медаль у скарбонку каманды Беларусі дадаў кідальнік дыска Глеб Жук, паведамляе БелТА.

Беларус у сваёй найлепшай спробе адправіў дыск на 61 м 70 см. Далей дыск паляцеў толькі ў прадстаўніка Катара Махамеда Моааза (63 м 63 см), які заняў першае месца, і ў Оскара Станчык з Польшчы (62 м 83 см).

У агульным медальным заліку каманда Беларусі заняла 12-е месца, апярэдзіўшы такія лёгкаатлетычныя дзяржавы, як Вялікабрытанія (13-е месца, 1 залаты медаль) і ПАР (22-е месца, 3 срэбныя ўзнагароды). Перамаглі ў медальным заліку атлеты з ЗША (21 медаль: 11 залатых, 6 сярэбраных і 4 бронзавыя).

Апошнія навіны