BE RU EN

Пад Лунінцом лакаматыў сутыкнуўся з МАЗам

  • 25.07.2016, 9:52

А 17 гадзіне 24 ліпеня ў Лунінецкім раёне на чыгуначным пераездзе ў МАЗ з прычэпам урэзаўся лакаматыў.

ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе дарогі Бастынь - Велута, піша media-polesye.by.

МАЗ перавозіў блізу 20 тон збожжа. Падчас перасячэння дарожнага палатна ў грузавіка адмовілі тармазы.

ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Са слоў інспектара ДПС Андрэя Ярмушэвіча, лакаматыў, які рухаўся без прычапных вагонаў, урэзаўся як раз у месца счэпкі грузавіка з прычэпам. Ад удару машыну з кіроўцам у кабіне выкінула па адзін бок чыгуначнага пераезду, а прычэп перакуліўся на іншы бок ад лакаматыва і перагарадзіў другую каляіну.

У ДАІ падкрэслілі, што прычэп выкарыстоўваўся без праходжання тэхнічнага агляду.

Аварыя паўплывала на графік руху цягнікоў. Дызель-цягнік Лунінец-Баранавічы адправіўся ў шлях са спазненнем на 35 хвілін. А дызель-цягнік з Баранавічаў у Лунінец спазніўся на 20 хвілін.

Апошнія навіны