BE RU EN

Тыгр напаў на наведвальніц сафары-парку пад Пекінам

  • 24.07.2016, 20:46

Жанчына пасварылася са сваёй сяброўкай і вырашыла выйсці з машыны.

У сафары-парку Бадалін пад Пекінам тыгры загрызлі адну жанчыну-турыстку і паранілі іншую, пасля таго, як жанчыны, насуперак забароне, пакінулі свой аўтамабіль, паведамляе расейская служба ВВС.

Як стала вядома, жанчыны пасварыліся ў машыне, і адна з іх наважыла пайсці пешшу. Толькі жанчына выйшла, як на яе тут жа накінуўся тыгр і зацягнуў углыб ад дарогі.

Яе сяброўка кінулася ёй на дапамогу і таксама выйшла з машыны, але на яе накінуўся іншы тыгр.

Апошнія навіны