BE RU EN

Пад Крупкамі адбылося маштабнае ДТЗ

  • 24.07.2016, 18:46

У ДТЗ у Крупскім раёне загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця 2015 года нараджэння.

Удзень 24 ліпеня ў Крупскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў - «Хендэ» і «Аўдзі».

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта Менскай вобласці Таццяна Беланогая, паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Хендэ», які не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў «Аўдзі», якая рухалася насустрач.

Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў кіроўца (мужчына 1986 года нараджэння) і пасажырка (жанчына 1992 года нараджэння) «Хендэ» загінулі на месцы. Малалетняе дзіця - 2015 года нараджэння - пасажыр «Хендэ», з цяжкімі траўмамі было шпіталізаванае. Нягледзячы на намаганні лекараў, хлопчык памёр.

Цяпер следча-аператыўная група працуе на месцы ДТЗ. Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспэртыз праводзяць агляд месца здарэння, шэраг першапачатковых следчых дзеянняў.

Апошнія навіны