BE RU EN

МАК дапусціў расейскую нацыянальную каманду да Алімпіяды ў Рыа

  • 24.07.2016, 17:06

Пры гэтым пастанову аб допуску кожнага расейскага спартоўца будуць прымаць адпаведныя міжнародныя федэрацыі.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) наважыў не адхіляць каманду Расеі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Выканкам МАК пастанавіў, што пастановы аб допуску да Алімпіяды кожнага расейскага спартоўца будуць прымаць адпаведныя міжнародныя федэрацыі.

Пастанова выканкама камітэта, апублікаваная на сайце МАК, абвясціў яе кіраўнік Томас Бах (пераклад - a target="_blank" href=http://www.rbc.ru/politics/24/07/2016/57947a4c9a7947609f53582a?utm_source=pushs>РБК).

18 ліпеня незалежная камісія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) апублікавала вынікі свайго расследавання, якое тычыцца Алімпійскіх гульняў у Сочы. Згодна з дакладам камісіі, супрацоўнікі сочынскай антыдопінгавай лабараторыі пастаянна падмянялі пробы расейскіх спартоўцаў і a target="_blank" href=/ru/news/2016/7/24/214986/>рабілі гэта пры падтрымцы супрацоўнікаў спецслужбаў, уключаючы ФСБ.

На наступны дзень МАК апублікаваў першыя высновы паводле вынікаў дакладу WADA, абвясціўшы, што пазней прыме пастанову аб удзеле Расеі ў Алімпіядзе ў Рыа.

Апошнія навіны