BE RU EN

Улады Ірана знішчылі 100 тысячаў спадарожнікавых антэнаў

  • 24.07.2016, 15:16

На меркаванне ўладаў, спадарожнікавыя каналы «раскладаюць грамадскую мараль і культуру».

Не менш за 100 тысячаў спадарожнікавых «талерак» і прымачоў знішчаныя ў Іране ў рамках аперацыі спынення распаўсюджвання ў краіне незаконных прымальных прыладаў, паведамляе ў нядзелю іранская прэса, інфармуе interfax.by.

Паводле яе звестак, знішчэнне было праведзенае ў Тэгеране ў прысутнасці кіраўніка іранскага апалчэння «Басідж» генерала Махамада Рэзы Нагды.

«Праўда складаецца ў тым, што большасць каналаў спадарожнікавага тэлебачання раскладаюць грамадскую мараль і культуру. Тое, чаго сапраўды дамагаюцца гэтыя тэлеканалы, гэта павелічэнне колькасці разводаў, прапаганда прыхамацяў і сацыяльнай нестабільнасці», – сказаў Нагды.

Генерал адзначыў, што ўжо больш за мільён грамадзянаў Ісламскай рэспублікі добраахвотна здалі ўладам абсталяванне для прыёму спадарожнікавага тэлебачання.

Апошнія навіны