BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 31 градуса

  • 24.07.2016, 15:06

У панядзелак у асобных раёнах чакаецца спякотнае надвор'е і навальніцы.

25 ліпеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, ноччу і раніцай слабы туман.

Месцамі, пераважна ў заходняй частцы, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер няўстойлівы, слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 13 да 19 градусаў, днём – 24 – 29 градусаў цяпла.

У паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 30 – 31 градуса, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны