BE RU EN

Менскія следчыя змогуць атрымаць любыя звесткі з смартфона

  • 24.07.2016, 14:06

Нядаўна ў карыстанне сталічных следчых паступіў праграмна-аналітычны комплекс UFED Touch.

Прылада дазваляе здабываць звесткі ў некаторых выпадках нават з заблакаванага, выключанага ці зламанага смартфона. Пра гэта апавёў афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Менска Аляксей Клімовіч.

«За кароткі час праца на гэтай прыладзе ўжо паказала сваю эфектыўнасць пры замацаванні доказнай базы ў ходзе расследавання шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў», – цытуе Клімовіча «Менск-Навіны».

UFED Touch – гэта комплексная прылада, распрацаваная японцамі, якая дазваляе атрымаць любыя звесткі і паролі з самых розных мабільных прыладаў – аж да старадаўніх мадэляў «мабілаў». Яе распрацавалі спецыяльна для крыміналістаў. З 2009 года UFED Touch атрымлівае ўзнагароды профільнага конкурсу Forensic Forecast Awards у намінацыі «Найлепшая прылада для крыміналістычных даследаванняў».

Апошнія навіны