BE RU EN

Колькасць ахвяраў пасля тэракту ў Кабуле вырасла да 80 чалавек

  • 24.07.2016, 10:26

Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла «Ісламская дзяржава».

У выніку тэракту ў Кабуле падчас дэманстрацыі хазарэйцаў загінулі не менш за 80 чалавек, больш за 230 атрымалі траўмы. Выбуховыя прылады былі прыведзеныя ў дзеянне тэрарыстам-смяротнікам, паведамляе meduza.io.

Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла «Ісламская дзяржава». Раней ІД не ладзіла тэрактаў у сталіцы Афганістана. Associated Press адзначае, што тэракт стаў адным з найбуйнейшых у краіне з пачатку 2000-х.

Тэракт адбыўся падчас дэманстрацыі, прысвечанай будаўніцтву лініі электраперадачы з Туркменістана ў Кабул. Хазарэйцы, якія жывуць у некалькіх правінцыях у цэнтральным Афганістане, патрабавалі, каб лінія прайшла праз іх тэрыторыі.

Хазарэйцы вызнаюць іслам шыіцкага кшталту, у той час як асноўнае насельніцтва Афганістана – суніты.

«Ісламская дзяржава» з'яўляецца суніцкай тэрарыстычнай групоўкай, сярод мэтаў якой – знішчэнне мусульманаў-шыітаў.

Апошнія навіны