BE RU EN

Захопнікі будынка паліцыі ў Ерэване адмовіліся здавацца

  • 23.07.2016, 19:22

Галоўны перамоўнік Віталь Баласанян спадзяецца, што сітуацыя развяжацца ў найбліжэйшыя дні.

Узброеныя людзі ў Ерэване, якія на мінулым тыдні захапілі аддзяленне паліцыі, адмовіліся здавацца да выканання іх патрабаванняў, інфармуе расейская служба BBC.

Яны патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Арменіі Сержа Саргасяна і правядзення новых выбараў.

Раней стала вядома пра вызваленне нападнікамі ўсіх закладнікаў. Апошнімі вызвалілі намесніка кіраўніка паліцыі Арменіі генерал-маёра Вардана Егіязарана і намесніка кіраўніка паліцыі Ерэвана палкоўніка Валерыя Асіпяна.

Апошнія навіны