BE RU EN

Латвія зноў заўважыла ля сваіх межаў расейскі карабель

  • 23.07.2016, 16:52

Узброеныя сілы Латвіі раніцай 23 ліпеня зафіксавалі расейскі баявы карабель на сваіх межах.

Паведамляецца пра фрэгат ВМС Расеі “Адмірал Эсэн”, які ў суботу падплыў да дзяржаўнай мяжы Латвіі на адлегласці сямі марскіх міляў, інфармуе korrespondent.net.

Латвія ўжо не раз паведамляла пра набліжэнне без дазволу да сваіх межаў расейскіх вайсковых караблёў і самалётаў.

Раней у чэрвені ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі расейскія карветы класу "Parchim" непадалёк ад сваіх межаў.

Апошнія навіны