BE RU EN

МЗС: Беларусы не пацярпелі падчас страляніны ў Мюнхене

  • 23.07.2016, 15:49

Паведамляецца, што генеральнае консульства ў Мюнхене пільна сочыць за сітуацыяй.

Грамадзян Беларусі няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку падзей у Мюнхене 22 ліпеня.

"Паводле інфармацыі паліцыі Мюнхена на гэты момант, сярод загінулых І пацярпелых у выніку падзей 22 ліпеня грамадзян Беларусі няма", - паведамляе МЗС на сваёй старонцы ў "Твітэры".

Раней міністэрства інфармавала, што беларускае генеральнае консульства ў Мюнхене "пільна сочыць за сітуацыяй".

У выніку страляніны ў Мюнхене, якая адбылася напярэдадні, загінулі 10 чалавек, параненыя 16, паведамляюць СМІ. Страляніну распачаў 18-гадовы грамадзянін Нямеччыны іранскага паходжання, які пазней застрэліўся.

Апошнія навіны