BE RU EN

Кендра Гарысан падолела сусветны рэкорд, Аліна Талай - 5-я

  • 23.07.2016, 15:44

23-гадовая бягуха з ЗША Кендра Гарысан устанавіла новае сусветнае дасягненне на 100-мэтроўцы з бар'ерамі на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Лондане.

Гарысан пераадолела дыстанцыю за 12,20 сэкунды, падолеўшы на 0,01 сусветны рэкорд балгаркі Ярданкі Донкавай, які трымаўся 28 гадоў. Беларуска Аліна Талай фінішавала пятай - 12,66, паведамляе Прессбол. Характэрна, што новаспечаная рэкардсмэнка свету не прайшла нацыянальную кваліфікацыю ў каманду ЗША на Гульні ў Рыа. На чэмпіянаце краіны спартоўка фінішавала толькі 6-й, у той час як квіткі на Алімпіяду рэзэрвуе за сабой толькі першая тройца.

Апошнія навіны