BE RU EN

У Дзяржынску на прадпрыемстве холдынгу «Салеа» загінуў рабочы

  • 23.07.2016, 11:15

СК праводзіць праверку.

У Дзяржынску на прадпрыемстве для вырабу гідраўлічнага абсталявання, якое ўваходзіць у холдынг «Салеа», загінуў рабочы.

Інцыдэнт адбыўся ўночы з 19 на 20 ліпеня, паведамляе Дзержинск.by.

25-гадовы мясцовы жыхар, тэрміст сэктару тэрмаапрацоўкі, які працуе ў начную змену, быў смяротна траўмаваны дзвярыма тапільнай печы і памёр яшчэ да прыезду «хуткай дапамогі». Праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны