BE RU EN

Фёдар Конюхаў устанавіў новы рэкорд падарожжа вакол свету на паветраным балоне

  • 23.07.2016, 10:41

Расейскі падарожнік падолеў сусветны рэкорд падарожжа вакол свету на паветраным балоне, здзейсніўшы яго крыху больш чым за 11 дзён.

64-гадовы Конюхаў пачаў сваё падарожжа 12 ліпеня, узняўшыся ў неба з заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Ён мерыўся падолець рэкорд амэрыканца Стыва Фосэта, які абляцеў свет на паветраным балоне за 13 дзён.

У суботу, 23 ліпеня, Конюхаў пераадолеў астатні пункт, патрэбны для ўстанаўлення новага рэкорду. Прызямленне Конюхава чакаецца да поўначы на заходнім узбярэжжы Аўстраліі, паведамляе РІА «Новости». 


Апошнія навіны