BE RU EN

Расейскаму рэперу Цімаці не дазволілі выступіць у Вільні

  • 2.07.2016, 11:20

Віленская канцэртная зала Compensa адмовілася прыняць расейскага выканаўцу Цімаці.

Прадстаўнік канцэртнай залы Гінтарэ Бінкявічутэ паведаміла ru.Delfi.lt, што выканаўца хацеў правесці канцэрт у лістападзе, аднак Compensa не пагадзілася адчыніць для яго дзверы.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе залы, такая пастанова была прынятая таму, што гэты расейскі рэпер прызнаецца прыладай крамлёўскай прапаганды.

"Цімаці ўсхваляе прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, агітуе за палітыку Расеі ва Украіне, ухваляе анэксію Крыма. Палітычныя погляды вядомага ў Расеі выканаўцы здаліся кіраўнікам канцэртнай залы Compensa непрымальнымі", – адзначаецца ў паведамленні.

Паводле словаў прэс-сакратара, пастанова пра канцэрт Цімаці была прынятая пасля ўважлівага азнаямлення з поглядамі, дэклараванымі выканаўцам, кансультацыямі з экспэртамі ў сферы інфармацыйных войнаў і культуры.

"Мы мяркуем, што Цімаці прыязджае не дзяліцца музыкай, а ажыццяўляць палітычныя задачы: мяняць погляд удзельнікаў канцэрта на палітыку Расеі", – сказала Г. Бінкявічутэ.

Раней Compensa з меркаванняў інфармацыйнай бяспекі не пагадзілася правесці канцэрт Льва Лешчанкі, адмоўлена было ў выступах і "Фестывалю шансону", і "Зоркам шансону".

Апошнія навіны