BE RU EN

Колькі ўлада выдаткоўвае на замбаванне беларусаў за іх жа грошы

  • 19.07.2016, 21:01

Улада штогод выдаткоўвае на сваіх прапагандыстаў немалыя сумы нашых з вамі грошай, за якія можна было б пабудаваць, напрыклад, тры паліклінікі або 16 садкоў.

Беларускі рэжым падтрымлівае СМІ з дапамогай бюджэту ў некалькіх крунках, піша «Наше мнение».

За перыяд з 2010 да 2016 год штогод на СМІ ў рэспубліканскім бюджэце выдзялялася ад 0,44 да 0,55% ад агульнай сумы выдаткаў. У даляравым эквіваленце сумы, што выдаюцца вагаюцца ў межах USD 46-75 млн. У 2016 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту на СМІ запланаваныя на ўзроўні USD 48,4 млн.

Акрамя гэтага ў рамках выдаткаў на агульнадзяржаўную дзейнасць міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "МІР" штогод атрымлівае бюджэтныя сродкі.

На 2016 год гэтай арганізацыі выдадзена амаль USD 3 млн. Дзве кампаніі - ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ) і ЗАТ «Сталічная тэлевізія» (СТВ) атрымліваюць сродкі з рэзервовага фонду як фінансавую дапамогу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

На 2016 год ім меркавалася выдаць амаль USD 3,2 млн. Агульная сума сродкаў, што выдаюцца на СМІ з усімі расходнымі артыкуламі бюджэту, без уліку сродкаў з рэгіянальных бюджэтаў, на 2016 год была запланаваная не суму USD 54,6 млн.

Сума выдадзеных сродкаў на СМІ ў 2016 годзе з'яўляецца досыць значнай расходнай часткай бюджэту. Гэтая сума перасягае выдаткі бюджэту на фундаментальныя навуковыя даследаванні і фізічную культуру і супастаўная з выдаткамі на органы дзяржаўнага кіравання і іншыя органы выканаўчай улады агульнага прызначэння.

На ахову навакольнага асяроддзя дзяржава выдаткоўвае на 30% грошай менш, чым на падтрымку СМІ. Сярод арганізацый такая сума выдаткаў выдзяляецца на Следчы камітэт і Унутраныя войскі МУС.

На якія альтэрнатыўныя мэты магло б выстарчыць гэтых сродкаў?

З улікам агучаных коштаў шэрагу аб'ектаў будаўніцтва яшчэ да дэнамінацыі, толькі гадавой сумы сродкаў на СМІ было б дастаткова на будаўніцтва 16 дзіцячых садкоў, што развязала б праблему з даступнасцю дзіцячых дашкольных устаноў у шэрагу рэгіёнаў краіны.

Можна было б пабудаваць амаль 25 басейнаў, якіх не стае для аматараў спортам. Альбо пабудаваць тры дзіцячыя паліклінікі і палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання.

Па USD 500/кв.м на гэтую суму можна пабудаваць 110 тысяч кв м жылля, якога б хапіла для паляпшэння жыллёвых умоў 1500 сем'яў Беларусі.

Але ўлада не адмовіцца ад фінансавання СМІ, бо яны з'яўляюцца правадніком дзяржаўнай лініі ў эканоміцы і дазваляюць ствараць ілюзію стабільнасці ў краіне. А на самаакупнасць дзяржаўныя СМІ выйсці не змогуць.

Апошнія навіны