BE RU EN

У пункце пропуску «Казловічы» загінуў будаўнік

  • 19.07.2016, 17:15

Рабочы не змог утрымацца і сарваўся з трохметровай лесвіцы падчас рамонту адміністрацыйнага будынка.

У Берасцейскім раёне ў пункце пропуску «Казловічы» падчас рамонтных работ будаўнік сарваўся з вышыні і, атрымаўшы цяжкія траўмы галавы, загінуў. Следчы камітэт праводзіць праверку абставін інцыдэнту, які адбыўся пад 18:00 у мінулую пятніцу, 18 ліпеня, піша telegraf.by.

Рамантуючы адміністрацыйны будынак, 43-гадовы рабочы не змог утрымацца і сарваўся з трохметровай лесвіцы. Пры падзенні ён атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу і пералом костак чэрапа. У крытычным стане пацярпелага даставілі ў абласную лякарню, дзе позна вечарам 17 ліпеня ён памёр.

Мужчына пражываў у Жлобіне і працаваў на будаўнічым аб'екце тынкоўшчыкам паводле дамовы.

Апошнія навіны