BE RU EN

Мянчук зваліўся ў вентыляцыйную шахту дома з вышыні шостага паверху

  • 18.07.2016, 17:24

Мужчына самастойна праводзіў работы перапланіроўкі вентыляцыйнага канала.

Паджылы мянчук зваліўся ў вентыляцыйную шахту дома з вышыні шостага паверха і загінуў, паведамілі сайту charter97.org у Менскай гарадской управе Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі.

Раніцай 17 ліпеня на нумар 101 патэлефанаваў устурбаваны мужчына і паведаміў, што чуе хрыпы і стогны, магчыма мужчынскія, з вентыляцыі ў ягонай кватэры.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі выявілі ў вентыляцыйнай шахце дома мужчыну 1948 года нараджэння. Ён знаходзіўся без прытомнасці.

Супрацоўнікі МНС вынялі яго і перадалі медыкам, аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі жаданага эфекту. Пад 7 гадзін пенсіянер памёр. Высветлілася, што загінулы жыў у кватэры на шостым паверсе гэтага пад'езда. Напярэдадні вечарам ён самастойна праводзіў работы для перапланавання вентыляцыйнага канала. На досвітку з невядомых прычын мужчына зваліўся на дно шахты.

Апошнія навіны