BE RU EN

«Апантаны трактарыст»: Пенсіянер на мотаблоку спрабаваў уцячы ад Берасцейскай ДАІ

  • 17.07.2016, 21:54

Шалёная пагоня разгарнулася ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці.

Экіпаж ДАІ заўважыў самаробны трактар, які ехаў не вельмі роўна, без апазнавальных знакаў. Прапанову спыніцца кіроўца самаробкі ўспрыняў як выклік. Пачаўся пераслед. Напружаны двубой скончыўся ў лесе.

На мотаблоку знаходзіліся двое. У нейкі момант парушальнік здагадаўся, што трохі саступае ў хуткасці пераследнікам, і з’ехаў у гушчар. Пагоня працягнулася. ДАІ Берасцейскай вобласці апублікавала запіс рэгістратара, усталяванага ў міліцэйскім самаходзе.

Затрымаць кіроўцу ўсё ж здалелі - ім выявіўся 62-гадовы мясцовы жыхар. На яго складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне ПДР, паведамляе onliner.by.

Апошнія навіны