BE RU EN

Ахвярамі тэракту ў Ніцы сталі дзесяць дзяцей

  • 15.07.2016, 20:02

Агулам атака забрала жыцці 84 чалавек.

У выніку тэракту ў Ніцы загінулі дзесяць дзяцей і падлеткаў, паведамляе Reuters са спасылкай на пракурора Парыжа Франсуа Маленса.

Раней ён паведаміў, што з 202 параненых больш за 50 чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Агулам атака забрала жыцці 84 чалавек, піша РБК.

Увечары 14 ліпеня на Ангельскую набярэжную ў Ніцы, дзе на салют у гонар Дня ўзяцця Бастыліі сабраліся блізу 30 тысяч чалавек, заехаў вялікі грузавік. Ён рэзнуўся ў натоўп і, манеўруючы, праехаў праз яго блізу двух кіламэтраў. За яго стырном знаходзіўся 31-гадовы Мухамэд Булель, які ў выніку быў застрэлены супрацоўнікамі паліцыі.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў здарэнне тэрарыстычнай атакай.

Апошнія навіны