BE RU EN

У цэнтры Віцебска Renault урэзаўся ў машыну ДАІ

  • 15.07.2016, 10:27

Відавочцы паведамляюць, што ДТЗ не абышлося без пацярпелых.

Некалькі карыстальнікаў форуму onliner.by паведамляюць пра ўчорашняе ДТЗ на вуліцах Віцебска падчас мерапрыемстваў «Славянскага базару». На рэгуляваным перакрыжаванні сутыкнуліся «грамадзянскі» Renault Laguna і Nissan Patrol Віцебскай Дзяржаўтаінспекцыі. Пазадарожнік пасля ўдару апынуўся на тратуары. Мяркуючы з фота, у выніку сутыкнення не абышлося без пацярпелых - гараджане аказвалі першую дапамогу аднаму чалавеку.

«Перакрыжаванне рэгулявала жанчына, - сцвярджае ўдзельнік форуму stealth23. - Мужчыну гадоў 55, рухаючыся ў сустрэчнай плыні, спрабаваў завяршыць манеўр павароту налева, але заехаў у машыну ДАІ, што ехала з уключанымі сіне-чырвонымі пробліскавымі маячкамі. Інспектар вылецеў на тратуар і збіў жанчыну. Натоўп практычна ўвесь паспеў разбегчыся». Падкрэслім, гэтая інфармацыя не мае афіцыйнага пацверджання.

Апошнія навіны