BE RU EN

Фотафакт: У Талачынскім раёне прайшоў град памерам з чалавечую далонь

  • 14.07.2016, 10:28

Неверагодных памераў град разбіў шкло аўтамабіляў, выбіў вокны і прабіў дах.

Мяркуючы з фатаграфій, якія даслаў чытач Дзмітрый, Менску сёння яшчэ пашанцавала. На Талачынскі раён абрынуўся смерч з градам і нарабіў бед, піша onliner.by.

- Усе аўтамабілі з разбітымі шыбамі. У людзей у дамах выбіла шкло, а ў некаторых вылецелі і рамы, - распавядае Зміцер. - У кагосьці трэснулі шклопакеты. Дахі з адтулінамі памерам з кулак... У некаторых знесла шыфер. Мабільнай сувязі няма некалькі гадзін.

Апошнія навіны