BE RU EN

Беларусы змогуць увозіць электрамабілі без выплаты мыты

  • 13.07.2016, 15:52

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў пастанову абнуліць ўвазныя мытныя выплаты на электрамабілі да верасня 2017 года.

Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-служба ЕЭК.

Гэтая пастанова не тычыцца аўтамабіляў з гібрыдным рухавіком.

«Стаўка мытнай выплаты на легкавыя электрамабілі зніжаецца з 17% да 0%, а на грузавыя з поўнай масай да 5 тон - з 15% да 5%», - падкрэсліла міністр гандлю ЕЭК Вераніка Нікішына.

Як адзначае прэс-служба ЕЭК, рынак электрамабіляў у краінах ЕАЭС пакуль яшчэ вельмі адчувальны да цаны. З 1 лютага 2014 года да 31 снежня 2015 года на электрамабілі ўжо дзейнічала нулявая стаўка ўвазной мытнай выплаты. У 2015 годзе ў краіны ЕАЭС было ўвезена 684 электрамабіляў пераважна з ЗША, Кітая і Японіі, а ў студзені-красавіку 2016 году - толькі 28.

Зніжэнне пошлін закліканае стымуляваць выкарыстанне экалагічна чыстага транспарту ў ЕАЭС і стварыць умовы для фармавання рынку электрамабіляў. Шырокае выкарыстанне легкавых і грузавых электрамабіляў павінна стымуляваць развіццё аб'ектаў зараднай інфраструктуры.

«Мыты зніжаюцца на час. Ці будзе налета прадоўжана гэтая мера, залежыць ад развіцця рынку электрамабіляў, неабходнай інфраструктуры, а таксама ад таго, ці будзе ў краінах ЕАЭС запушчана серыйная вытворчасць электрамабіляў», - патлумачыла міністр.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне 2 верасня 2016 года.

Апошнія навіны