BE RU EN

На ўездзе ў Горадню загарэўся лесавоз

  • 13.07.2016, 16:13

На дапамогу ў тушэнні ўзгарання кінуліся іншыя кіроўцы.

Сёння ў Горадні на вуліцы Белуша загарэўся прычэп лесавоза, гружаны драўнінай. Агонь хутка ўдалося патушыць, ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, да НЗ прывяла няспраўнасць тармазных калодак. Як мяркуецца, іх заклініла, і праз трэнне адбылося ўзгаранне.

Як паведамілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці, узгаранне ўзнікла на задняй восі прычэпа.

- Пасільную дапамогу аказалі іншыя кіроўцы, якія скарысталіся аўтамабільнымі вогнетушыцелямі, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Уезд у горад з боку Скідзельскай шашы і М6 абцяжараны, магчымае ўтварэнне затораў.

Апошнія навіны