BE RU EN

Фотафакт: мільён адной купюрай

  • 1.07.2016, 12:57

У Менску з'явіўся банкамат, які выдае 100-рублёвыя банкноты.

Банкаматы і карткі ўжо аднавілі сваю дзейнасць пасля дэнамінацыі. У кожным трэцім банкамаце можна зняць новыя купюры. Зазвычай гэта купюры наміналам 5, 10 і 20 рублёў. Але ёсць і выняткі, піша tut.by.

Банкамат БСБ-Банка, размешчаны на вуліцы Заслаўскай, 10, побач з галоўнай канторай банка, толькі што заладавалі навюткімі 100-рублёўкамі. Уявіце сабе, мільён - адной паперкай!

Пакуль што гэта адзіны банкамат у месце, дзе можна зняць такі вялікі намінал.

Нагадаем, банкноты 200 і 500 рублёў банкаматы пакуль выдаваць не будуць. Гэтыя купюры банкі будуць браць у Нацбанку на запыт кліента.

Апошнія навіны