BE RU EN

Фотафакт: Нацбанк Беларусі ўстанавіў курсы валют на 2 ліпеня

  • 1.07.2016, 12:29

У сувязі з дэнамінацыяй курсы былі ўстаноўленыя без таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Нацбанк пастанавіў не мяняць курсы валют у першы дзень дэнамінацыі. Даляр па-ранейшаму каштуе 2,0053 беларускага рубля; еўра - 2,2210; 100 расейскіх рублёў - 3,1212 беларускага рубля.

Найбліжэйшыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы павінны адбыцца на пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны