BE RU EN

Высокае места ў Менску зробяць цалкам пешаходным

  • 1.07.2016, 10:55

Пешаходная зона ў Высокім месце будзе функцыянаваць не толькі ў канцы тыдня, але і буднымі днямі.

Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка, перадае minsknews.by.

Як удакладніў дырэктар КУП "Мінская спадчына" Павел Шыкунец, распрацаваная і ўзгодненая з ДАІ схема руху ў гістарычнай частцы горада. У ліпені выканаюць пэўныя дзеянні для абмежавання ўезду транспарту на плошчу Свабоды, ператнуць рух па некаторых вуліцах, сярод іх вуліцы Герцэна, Кірылы і Мяфодзія. Існыя стаянкі ў Высокім месце пакінуць толькі часткова, а плата за іх будзе істотна павялічаная, каб не матываваць прыток самаходаў.

Гэтыя акцыі дазволяць зрабіць асноўную частку Высокага места адкрытай для пешаходаў не толькі ў суботы-нядзелі, але і ўсе сем дзён на тыдзень.

Апошнія навіны