BE RU EN

Робэрт Левандоўскі: Тое, што Партугалія выйшла ў паўфінал - парадокс

  • 1.07.2016, 10:43

Нападнік каманды Польшчы выказаўся пасля паразы ад Партугаліі ў 1/4 фіналу Еўра-2016.

«Вельмі мне горка, бо мы саступілі камандзе, якая зусім няшмат перасягнула нас у валоданні балонам. І не будзем забываць, што ў Францыі Партугалія ні разу не перамагла ў асноўны час, але ўсё адно выйшла ў паўфінал. Такія парадоксы футбола.

Мы вельмі стараліся. На жаль, пенальці прабілі няўдала і вылецелі. Мы былі вельмі блізкія да поспеху, і гэтая няўдача забудзецца не хутка. Але ў нас моцны характар, і я веру, што мы перажывем гэтае гора», - сказаў Робэрт Левандоўскі, піша by.tribuna.com.

Нагадаем, учора партугальцы ў сэрыі пенальці падолелі палякаў і выйшлі ў паўфінал ЧЕ-2016.

Апошнія навіны