BE RU EN

Плывец Майкл Фэлпс выступіць на пятай Алімпіядзе запар

  • 30.06.2016, 17:32

Амерыканскі плывец будзе ўдзельнічаць на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Для 18-кратнага алімпійскага чэмпіёна Майкла Фэлпса гэтыя Гульні стануць пятымі ў кар'еры, піша tvrain.ru.

Напярэдадні 31-гадовы Фэлпс на адборачных спаборніцтвах у ЗША перамог на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем. Спартовец заявіў, што траплянне ў алімпійскую нацыянальную каманду - гэта тое, да чаго ён імкнуўся.

Раней Фэлпс заяўляў, што Алімпіяда ў Бразіліі стане для яго апошняй.

Пасля Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане плывец абвясціў аб сканчэнні кар'еры ва ўзросце 27 гадоў. Цягам двух гадоў амерыканец актыўна займаўся гольфам. Аднак у 2014 года абвясціў аб вяртанні ў спорт.

Майкл Фэлпс з'яўляецца самым тытулаваным спартоўцам у гісторыі Алімпійскіх гульняў. На ягоным рахунку 22 медалі - 18 залатых, дзве срэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.

Апошнія навіны