BE RU EN

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другое кола Уімблдона

  • 30.06.2016, 15:43

Беларуская тэнісістка падолела прадстаўніцу Францыі.

Беларуска Аляксандра Сасновіч у першым раўндзе Уімблдона выявілася мацнейшай за францужанку Крысціну Младэнавіч (6:3, 6:3). Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 10 хвілін, піша «Прессбол».

Аляксандра Сасновіч (Беларусь, 98 ВТА) - Крысціна Младэнавіч (Францыя, 31) - 2:0 (6:3, 6:3)

Як паведамляў сайт charter97.org, у першым коле Уімблдона беларуска Вольга Гаварцова саступіла гішпанскай тэнісістцы Лары Аруабарэне - 2:6, 6:1, 6:8.

Апошнія навіны