BE RU EN

У Турцыі затрыманыя 13 падазраваных паводле справы аб выбухах у аэрапорце

  • 30.06.2016, 15:38

Турэцкая паліцыя правяла рэйды ў некалькіх раёнах Стамбула і ў горадзе Ізміры.

Паліцыя Турцыі падчас серыі рэйдаў затрымала 13 чалавек паводле падазрэння ў дачыненні да нападу на аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле, паведамляе расейская служба BBC са спасылкай на дзяржаўныя турэцкія СМІ.

Трое затрыманых з'яўляюцца замежнікаміи.

Нагадаем, у выніку стральбы і выбухаў у міжнародным аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле загінулі 42 чалавекі, у тым ліку 13 замежнікаў, 239 чалавек атрымалі раненні.

Трое ўзброеных зламыснікаў пачалі стральбу каля ўваходу ў тэрмінал аэрапорта ў аўторак позна ўвечары. Пасля таго, як паліцыя адкрыла агонь на адказ, яны ўзарвалі сябе. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад.

Апошнія навіны