BE RU EN

У Маскве актывісты ўстанавілі 4 памятныя дошкі Нямцову

  • 30.06.2016, 14:51

Яны з'явіліся ў чацвер у чатырох маскоўскіх месцах, звязаных з жыццём і смерцю апазіцыйнага палітыка.

У Маскве грамадзянскія актывісты ўсталявалі адразу чатыры знакі ў памяць пра Барыса Нямцова. Яны з'явіліся ў чацвер у чатырох маскоўскіх месцах, звязаных з жыццём і смерцю апазіцыйнага палітыка.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» адзін з чальцоў Камітэта пратэстных дзеянняў, галоўны рэдактар «Штодзённага часопіса».

Аляксандр Рыклін, паведамляе «Радыё Свабода». Паводле ягоных слоў, гэта стала выкананнем пастановы Камітэта, прынятай нейкі час таму.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч 28 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце. На месцы забойства быў створаны «Народны мемарыял», які ўлады горада неаднаразова спрабавалі ліквідаваць, а актывістаў, якія там дзяжурылі, затрымлівалі.

Апошнія навіны