ДАІ: Лукашэнка ў нас «недатыкальны»
- 30.06.2016, 12:05
У Менскай ДАІ патлумачылі, чаму не будуць штрафаваць дыктатара за парушэнне ПДР.
Чытач nn.by звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку неаднаразовым парушэнням правілаў дарожнага руху, якiя дапушчаны Аляксандрам Лукашэнкам.
Па МКАД-2 ён ездзіў непрышпіленым, а нядаўна перадаў кіраванне трактарам «Беларус» непаўналетняй асобе - сыну Мікалаю.
Што адказала ДАІ?
Паводле адказу ад 17 чэрвеня 2016 года, адміністрацыйны працэс пачынацца не будзе, бо Лукашэнка мае недатыкальнасць. Адказ падпісаны выканаўцам абавязкаў начальніка ДАІ Менска Сяргеем Рудэнкам.