BE RU EN

Пад шумок дэнамінацыі ўлады падвысілі тарыфы на электрычнасць

  • 30.06.2016, 10:47

Чыноўнікі з Мінэканомікі «неўзаметку» паднялі кошты на электрычнасць адразу на траціну.

Міністэрства эканомікі пад дэнамінацыю павышае кошты на электрычнасць. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі №43 ад 24 чэрвеня 2016 года за подпісам міністра Уладзіміра Зіноўскага.

Гэты дакумент уносіць змены ў пастанову Мінэканомікі №23 ад 29 сакавіка 2012 года, тлумачыць «Еўрарадыё». Між іншым, гаворыцца: «Словы» 305 рублёў за 1 кВт•г «замяніць словамі» 0,04 рубля за 1 кВт•г».

Дэнамінацыя ў Беларусі памяншае цэны ў 10 000 разоў. Гэта значыць, што пасля скарачэння і акруглення павінна была б з'явіцца лічба 0,03 рубля. Атрымліваецца, што чыноўнікі пад дэнамінацыю павысілі тарыф на траціну!

Між тым, Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што ніякага павышэння цэнаў пад дэнамінацыю не адбудзецца.

Апошнія навіны