BE RU EN

Навукоўцы давялі карысць масла

  • 30.06.2016, 10:43

Амерыканскія дыетолагі зняпраўдзілі распаўсюджанае меркаванне пра шкоду масла.

Прысвечанае гэтай тэме даследаванне апублікаванае ў часопісе PLOS ONE, піша lenta.ru.

Згодна з працай навукоўцаў, спажыванне масла не звязана з ростам агульнай смяротнасці, узнікненнем сардэчна-сасудзiстых захворванняў, але ж дапамагае знізіць імавернасць развіцця цукровага дыябету другога тыпу. Заключэнне дыетолагаў справядліва ў выпадку, калі чалавек у дзень ужывае 0,3-3,2 порцыі масла, якая складае 14 грамаў (прыкладна адна сталовая лыжка).

На думку навукоўцаў, негатыўнае стаўленне да масла, сфармаванае ў грамадстве, звязана з тым, што гэты прадукт выкарыстоўваецца з ежай, багатай простымі вугляводамі (між іншым, хлебабулачнымі вырабамі). Разам з тым, дыетолагі адзначылі, што раслінныя алеі (аліўкавы, ільняны, рапсавы і соевы) усё ж больш карысныя чым масла.

У сваім даследаванні аўтары правялі метааналізы дзевяці дыеталагічных работ, у якіх бралі ўдзел больш за 630 тысяч чалавек з 15 краін. Раней навукоўцы паказалі, што замена масла на раслінныя алеі, багатыя лінолевай кіслатой, прыводзіць да зніжэння ўзроўню халестэрыну ў крыві, але не аказвае ўплыву на паказчыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Апошнія навіны