BE RU EN

Арыштаваны губернатар Белых абвясціў галадоўку

  • 29.06.2016, 21:59

Губернатар Кіраўскай вобласці Нікіта Белых паведаміў кіраўніцтву следчага ізалятара «Ляфортава» пра пачатак галадоўкі.

Ён абвясціў яе на знак пратэсту супраць выстаўленага ў дачыненні да яго абвінавачвання і адмовы дапусціць у ізалятар брата, піша РБК.

Губернатар Кіраўскай вобласці, арыштаваны ў мінулую суботу ў справе аб хабары на агульную суму €400 тысяч, абвясціў галадоўку ў следчым ізалятары «Ляфортава».

«Сёння раніцай, яшчэ да майго прыходу, Белых падаў заяву на імя начальніка следчага ізалятара пра пачатак галадоўкі на знак пратэсту супраць выстаўленага ў дачыненні да яго абвінавачвання, а таксама праз тое, што да яго дагэтуль не пусцілі ягоную жонку і брата», - сказаў Прохараў ТАСС.

Раней у сераду Следчы камітэт пацвердзіў, што брат губернатара Аляксандр Белых, які працаваў начальнікам управы Генеральнай пракуратуры ў Прыволжскай федэральнай акрузе, быў звольнены з органаў пракуратуры на ўласнае жаданне.

Прохараў пацвердзіў, што губернатар Кіраўскай вобласці адмовіўся прымаць ежу. Ён удакладніў, што Белых не еў з таго часу, як трапіў у ізалятар, бо ў яго няма лекаў ад цукровага дыябету, а без іх ягоны стан пагоршыцца. Са слоў Прохарава, ён не здолеў перадаць Белых медыкаменты ні ў Басманным судзе падчас абрання яму меры стрымання, ні ў «Ляфортаве».

Апошнія навіны