BE RU EN

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон віцебскага малака

  • 29.06.2016, 18:27

27 чэрвеня на памежным пункце транзіту «Красная горка» быў забаронены ўвоз у РФ абястлушчанага малака вырабу віцебскага ААТ «Малако».

Прычынай забароны, як сцвярджаецца ў заяве ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, стала парушэнне тэмпературнага рэжыму пры транспартаванні і адсутнасць патрэбнай у такіх выпадках маркавальнай этыкеткі.

Малако, што прызначалася для Бранскай вобласці, пастанавілі вярнуць адпраўніку.

Апошнія навіны