BE RU EN

Новыя сумы камандзіровачных: беларусам прапануюць пражыць на 70 тысяч у дзень

  • 29.06.2016, 17:29

Сума камандзіровачных не змянялася з 2013 года і павысілася ўсяго на 10 тысяч.

Новыя сумы камандзіровачных расходаў у межах Беларусі ўстаноўленыя з 1 ліпеня, паведамляе БелТА.

Так, за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для выплаты дадатковых выдаткаў камандзіровачныя ўстаноўленыя сумаю 70 тысяч. Раней гэтая сума складала 60 тысяч і не змянялася з 2013 года.

Камандзіровачныя пры аднадзённых службовых выправах у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца сталай працы, складуць 35 тысяч.

Без падачы дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў для арэнды жылога памяшкання, сума зацверджана сумаю 25 тысяч.

Апошнія навіны