BE RU EN

Перад парадам Лукашэнкі ў Менску спілоўваюць дрэвы

  • 29.06.2016, 12:03

Зелянбуд сцвярджае, што дрэвы нібыта невылечна хворыя на грыбок.

- Мы спілоўваем толькі тыя, якія пачалі псавацца, гэтыя дрэвы ўжо не змогуць вырасці. Вось гэтае, да прыкладу, хварэе на грыбак, выгляд псуе перад святам, трэба спілаваць, - паведаміў супрацоўнік «Белзелянбуду» журналісту kp.by.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Зелянбуд пазбаўляецца ад дрэў, якім не пашанцавала расці на шляху картэжу дыктатара. У канцы траўня, напрыклад, камунальнікі зрэзалі кветкі з каштанаў недалёка ад адміністрацыі Лукашэнкі, якія, нібыта, забруджвалі плітку ходнікаў.

Апошнія навіны