BE RU EN

Жырыноўскі хоча захапіць Украіну, краіны Балтыі, Каўказа і Сярэдняй Азіі

  • 29.06.2016, 9:39

Палітык абвясціў лозунгі, з якімі партыя пойдзе на выбары ў Дзярждуму РФ.

Скандальны расейскі палітык і лідар ЛПДР Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што хоча захапіць Украіну, краіны Прыбалтыкі, Каўказа і Сярэдняй Азіі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Выступаючы на з'ездзе партыі ў Маскве, ён абвясціў лозунгі, з якімі партыя пойдзе на выбары ў Дзярждуму.

Сярод іх: «Хопіць прыніжаць рускіх», «Вярнуць межы СССР», а таксама «Уставай, вялікая Расея». Такія лозунгі палітык патлумачыў тым, што мільёны расейцаў, на ягоную думку, былі «выгнаныя» з Сярэдняй Азіі, Каўказа, Украіны і Прыбалтыкі. Лідар ЛДПР заявіў таксама, што тэрыторыю Расеі нельга дзяліць паводле нацыянальнага прынцыпу. Галоўным прынцыпам уладкавання краіны, як ён мяркуе, павінен быць тэрытарыяльны.

З'езд ЛДПР павінен быў вылучыць спіс кандыдатаў у дэпутаты Дзярждумы, які, як чакаецца, узначаліць Жырыноўскі.

Выбары ў Дзярждуму РФ пройдуць 18 верасня.

Апошнія навіны