BE RU EN

СМІ: Мікіта Міхалкоў мог збегчы з Расеі

  • 28.06.2016, 20:12

Вядомы расейскі рэжысёр мог пакінуць Расею праз ператрусы у Расейскім аўтарскім таварыстве (РАТ) і затрыманне яго кіраўніка Сяргея Фядотава.

Адсутнасць рэжысёра Мікіты Міхалкова на адкрыцці Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю (ММКФ) можа быць звязаная з ператрусамі ў Расейскім аўтарскім таврыстве і затрыманнем яго кіраўніка Сяргея Фядотава. Пра гэта «URA.Ru» сёння паведаміла крыніца ў ММКФ, знаёмая з сітуацыяй.

«Мікіта Сяргеевіч упершыню за ўвесь час не з'явіўся на адкрыцці ММКФ. Гэта многім адразу здалося вельмі дзіўным. Але пазней пачалі гаварыць пра тое, што ён захварэў», - растлумачыў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі крыніцы, Міхалкоў, магчыма, мог атрымаць інфармацыю аб будучых ператрусы ў РАТ яшчэ на мінулым тыдні. Абмяркоўваецца таксама версія, што цяпер знакаміты рэжысёр знаходзіцца за мяжой.

Апошнія навіны