BE RU EN

Юнкер: Не будзе таемных перамоў з Вялікабрытаніяй

  • 28.06.2016, 19:47

Кіраўнік Еўракамісіі выступіў супраць нефармальных сакрэтных перамоў з Вялікабрытаніяй аб умовах выхаду краіны з ЕЗ.

«Не будзе нефармальных таемных перамоў з Вялікабрытаніяй аб умовах выхаду з Еўрапейскага Звязу», - заявіў 28 чэрвеня кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер падчас паседжання Еўрапарламента, прысвечанага тэме наступстваў брытанскага рэферэндуму, перадае «Радыё Польшча».

«Я супраць спроб пачаць нефармальныя сакрэтныя перамовы з Вялікабрытаніяй», - сказаў Юнкер, адзначыўшы, што перамовы на тэму ўмоў выхаду краіны з ЕЗ пачнуцца толькі тады, калі Лондан фармальна праінфармуе Брусэль аб намеры выйсці з еўрапейскай супольнасці.

«Я забараніў камісарам і генеральным дырэктарам камісіі ўступаць у перамовы з Вялікабрытаніяй. Не будзе перамоў, пакуль не будзе натыфікацыі з боку Вялікабрытаніі», - падкрэсліў кіраўнік Еўракамісіі.

Паводле ягоных слоў, пасля выхаду краіны з ЕЗ «многае зменіцца». «Але не зменіцца тое, што Еўрапейскі Звяз - гэта праект на карысць міру», - сказаў палітык. Юнкер заявіў, што мае намер змагацца за Еўразвяз «да апошняга ўздыху».

Апошнія навіны